Грамадства33

Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ

У асобных месцах уздоўж ракі Свіслачы сталі ўсталёўваць незвычайныя знакі. Навошта яны патрэбны і што азначаюць? Onliner атрымаў адказ ад Дзяржаўнай адміністрацыі воднага транспарту.

Гэтыя знакі можна ўбачыць як мінімум у двух месцах: каля маста праз Свіслач на Арлоўскай, а таксама непадалёк ад цырка (таксама каля маста).

Спачатку журналісты звярнуліся ў ДАІ, дзе ім сказалі наступнае: «У ПДР такія знакі адсутнічаюць, усталёўваем іх не мы. Ёсць асобная арганізацыя».

Пасля гэтага журналісты напісалі ў адміністрацыю воднага транспарту.

Там да пытання падышлі адказна і падрыхтавалі такое тлумачэнне: «У адпаведнасці з пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2020 №12 «Аб устанаўленні пераліку і межаў унутраных водных шляхоў Рэспублікі Беларусь, адкрытых для судаходства» ўчасткі ракі Свіслач ад аграгарадка Ждановічы (вуліца Паркавая) да горада Мінск (вуліца Першамайская) адносяцца да ўчасткаў унутраных водных шляхоў. Тэхнічным заданнем па абслугоўванні, паляпшэнні, развіцці ўнутраных водных шляхоў і зместу суднаходных гідратэхнічных збудаванняў Рэспублікі Беларусь устанаўліваюцца тэрміны дзеяння навігацыйнага абсталявання на ўчастках унутраных водных шляхоў. У 2025 годзе плануецца адкрыццё дзеяння навігацыйнага абсталявання на двух новых участках ракі Свіслач, якія раней не адкрываліся, а менавіта: вяслярная база (падводны пераход) — вуліца Арлоўская; пешаходны мост (сквер «Старасцінская Слабада») — мост (вуліца Янкі Купалы)».

«Патрабаванні да ўстаноўкі навігацыйных знакаў рэгламентаваны ў Правілах плавання па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2005 №60 (далей — Правілы плавання), - дадалі ў адміністрацыі. — Устаноўку і далейшую эксплуатацыю навігацыйных знакаў ажыццяўляюць уладальнікі збудаванняў у адпаведнасці з артыкулам 14 Кодэкса ўнутранага воднага транспарту Рэспублікі Беларусь. У сваю чаргу, установай былі накіраваны лісты ўладальнікам інжынерных камунікацый, якія перасякаюць суднаходныя ўчасткі ракі Свіслач, аб неабходнасці ўстаноўкі навігацыйных знакаў у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў плавання і міждзяржаўнага стандарту «Знакі навігацыйныя ўнутраных суднаходных шляхоў» (ДАСТ 26600-98). Мяркуем, што гэта і стала прычынай устаноўкі знакаў на рацэ Свіслач».

Калі казаць па-простаму, то ў месцах усталёўкі знакаў нельга кідаць якар таму, што можна пашкодзіць навігацыйнае абсталяванне, змешчанае на дне.

Каментары3

  • .
    06.03.2025
    "Калі казаць па-простаму, то ў месцах усталёўкі знакаў нельга кідаць якар таму, што можна пашкодзіць навігацыйнае абсталяванне, змешчанае на дне."

    Анлайнер ізноў фантазуе.
    Нельга ўставаць на якар там, дзе інжынерныя камунікацыі (напрыклад, кабелі, трубаправоды). Пра гэта ж і напісана ў адказе.


    Дадам, што звычайна нельга ўставаць на якар і проста каля мастоў. (І можна пашкодзіць мост пры моцных ветры і хвалях, і можаш перашкодзіць іншым судам, бо мост гэта вузкае месца і фарватар - напрамак руху - можа быць як раз там, дзе непажаданая стаянка).
  • ЯНКА
    06.03.2025
    ., выбачайце, але навошта ўставаць на якар? Калі якар пачне паглыбляцца ў ваду, то можна ж будзе захлынуцца.
    🤭
  • Андрусь
    07.03.2025
    То бок, катамараны з Парка кіслага (закрэслена) горкага цяпер не змогуць прышвартоўвацца да моста на Купалы, ці што? Адкуль і куды вядзе водны шлях па Свсілачы, з якіх варагаў у якія грэкі?

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу9

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прапануе пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў7

Лукашэнка назваў праект нумар адзін у эканамічным супрацоўніцтве з РФ4

Махляры выпрабоўваюць абсалютна новы і інавацыйны спосаб выманьвання грошай10

Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў5

Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ3

EPAM: Працягваем працу ў Беларусі, але ёсць рызыкі3

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?15

Хлопец з Кобрына, які змяніў пол, расказаў, як яго дапытвалі ў міліцыі8

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу9

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць