Па ўсёй Беларусі дзень 6 сакавіка быў рэкордна цёплым. Пад Мінскам — +19.7!
Сутачныя рэкорды максімальнай тэмпературы не ўтрымаліся на ўсіх 48 метэастанцыях Беларусі, а пад Мінскам быў усталяваны новы нацыянальны рэкорд.

Тэмпература +19.7°C зафіксавана на метэастанцыі Самахвалавічы Мінскага раёна.
Такога ў гэты дзень ніколі не было за ўвесь перыяд назіранняў. Папярэдні паказчык — +17,0°С — быў адзначаны ў Брэсце ў 1995 годзе.
Каментары