Меркаванні77

Кавалеўскі: Трэба аддаць належнае Дональду Трампу — ён разварушыў сітуацыю, прымусіў дзейнічаць

Ці зменіцца падыход ЗША да Беларусі і ці здолее Еўропа кампенсаваць Украіне прыпыненне амерыканскай дапамогі, расказаў Юрыю Дракахрусту ў праграме «ПіК Свабоды» былы дыпламат, кіраўнік Агенцтва Эўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.

Валер Кавалеўскі

Дракахруст: Вось некалькі адметных фактаў апошняга часу: візіт прадстаўніка Дзярждэпартамэнту Крыстафэра Сміта ў Мінск, вызваленне трох палітвязняў, публікацыя ў NYT пра амбітны план адміністрацыі Дональда Трампа наконт вялікага абмену — вызваленне палітвязняў на аслабленне санкцыяў. Публікацыя з'явілася 15 лютага. З таго часу былі нейкія крокі ў рэалізацыі гэтага плану?

Кавалеўскі: Так, сапраўды, план досыць амбітны. Але пакуль што ў нас ёсць інфармацыя выключна ад The New York Times, то-бок гэта не афіцыйная крыніца. Ні беларускі, ні амерыканскі бакі ніякім чынам не каментавалі яе. Але не было і нейкага абвяржэння гэтай інфармацыі.

А тое, што мы не бачым публічнай інфармацыі пра тыя крокі, якія маглі б рабіцца дзеля рэалізацыі гэтага праекта, гэтай здзелкі, не азначае, што нічога не робіцца. Наадварот, мне здаецца, што якраз зараз той час цішыні, які патрэбны для таго, каб узгадніць пэўныя элементы гэтай дамоўленасці: як яна будзе выглядаць і як выконвацца. Я не здзіўлены. Наадварот, мне здаецца, што тут усё развіваецца досыць лагічна.

Дракахруст: Летась у дэмакратычных сілах Беларусі сталі выразна бачныя два прынцыпова розныя падыходы: стаўка на санкцыі, на ціск на рэжым і яго ізаляцыю, а з другога боку — стаўка на дыялог, на абмен прызнання рэжыму і вызвалення палітвязняў на аслабленне санкцыяў. Чуткі пра новую палітыку амерыканскай адміністрацыі — ці паглыбілі яны гэты падзел у шэрагах беларускай апазіцыі?

Кавалеўскі: Я як раз належу да другой плыні, якая выступае за тое, каб усё ж такі дыпламатыя была больш актыўнай, каб санкцыямі карыстацца дзеля вызвалення людзей. Я бачу, што палітычныя структуры (гэта офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет) усё ж такі падцягваюцца да гэтай пазіцыі таксама, таму што амерыканцы зараз ідуць падобным трэкам. Гэта тая рэальнасць, з якой трэба лічыцца і процідзейнічаць ёй даволі складана.

Дракахруст: А як жа прынцыпы?

Кавалеўскі: Я думаю, што прынцыпы — гэта важна. Мы не адмаўляемся ад прынцыпаў: трэба вызваляць людзей, трэба дамагацца змен у Беларусі, абараняць яе незалежнасць, аднаўляць суверэнітэт. Іншая справа, ці мы прызнаем рэальнасць змены ў парадыгме. І што мы робім з гэтымі зменамі? Ці адаптуем сваю палітыку да гэтага новага кантэксту? Дэмакратычны рух мае досыць абмежаваны набор інструментаў, з дапамогай якіх можна ўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Я выступаю за тое, што гэтыя змены патрэбны, бо кантэкст змяніўся вельмі моцна і яго немагчыма ігнараваць.

Дракахруст: Літаральна ў апошнія дні мы назіралі істотныя змены ў палітыцы ЗША адносна вайны ва Украіне. Рэзкая размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны Трампа і Зяленскага на мінулым тыдні, саміт еўрапейскіх краінаў з удзелам Зяленскага, прыпыненне амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне. Пасля размовы Зяленскага з Трампам Святлана Ціханоўская напісала: «Вайна Расіі супраць Украіны — гэта вайна супраць самой свабоды. Адважны народ Украіны змагаецца ня толькі за ўласную будучыню, але і за свабодную, мірную і бяспечную Еўропу. Беларусы на баку Украіны».

Яшчэ больш выразная пазіцыя — у кіраўніка НАУ Паўла Латушкі: «Гэта фіяска не Зяленскага — тое, што адбылося ў Авальным кабінеце. А гэта фіяска амерыканскай дыпламатыі. Большасць лідараў, палітыкаў, еўрапейскіх дэмакратый, дэмакратычных дзяржаў ва ўсім свеце ўсвядомілі пасля гэтай гутаркі, што ЗША больш не з'яўляюцца лідарам свабоднага свету» А якая пазіцыя ў гэтым пытанні іншай плыні ў дэмакратычных сілах? Ці выказаная яна?

Кавалеўскі: Я насамрэч таксама адрэагаваў у тоне, які быў падобны да таго паста, які напісала Ціханоўская. Я падкрэсліў, што тон размовы быў недастаткова паважлівы. Але я думаю, што вельмі заўчасна зараз казаць пра тое, што Злучаныя Штаты больш не лідар свабоднага свету.

Я б не спяшаўся з такімі паспешлівымі ацэнкамі. Гэтаксама як і казаць, што тактыка Злучаных Штатаў у дасягненні міру ва Украіне адназначна пройгрышная. Усё ж такі трэба аддаць належнае Дональду Трампу — ён разварушыў гэту сітуацыю, прымусіў дзейнічаць і Расію, і Еўропу, і Зяленскага.

Каментары7

  • Гы
    05.03.2025
    Яшчэ адзін з секты любіцелей лапідарнай геніяльнасці :)
  • Праўда
    05.03.2025
    Усё, што трэба пра яго ведаць гэта то, што яму падабаецца Віктар Лукашэнка.
  • Filipp
    05.03.2025
    Праўда, Як мужчына?)

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу9

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прапануе пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў7

Лукашэнка назваў праект нумар адзін у эканамічным супрацоўніцтве з РФ4

Махляры выпрабоўваюць абсалютна новы і інавацыйны спосаб выманьвання грошай10

Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў5

Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ2

EPAM: Працягваем працу ў Беларусі, але ёсць рызыкі3

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?14

Хлопец з Кобрына, які змяніў пол, расказаў, як яго дапытвалі ў міліцыі6

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу9

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць