Комментарии к статье

Топ артистов новой волны, которые делают песни на белорусском

  • Біёлаг
    21.02.2025
    Давайце я раскажу вам за анты-селекцыю. Растуць дзве расліны, моцная і слабая. Моцную выдзёргваюць і выкідваюць. Слабую пакідаюць. Яна дае пабегі. З іх таксама моцную раслінку выкідаюць. Яшчэ пара ітэрацый - і расліны ўсё больш слабыя. Так і з творцамі ў Беларусі. Усіх моцных і прынцыповых спачатку ў чорныя спісы, а ў 2020 годзе выкінулі. Засталіся тыя, якія на словы Купалы, Багдановіча і Мележа песні робяць. І літару Ў папулярызуюць. А калі яны падрастуць і нешта зразумеюць, як спявачка Міріям - праполюць і іх. І будуць падтрымліваць чарговых "Драздоў". Вось так робяць рускія садоўнікі ў нашым садзе.
  • Gorliwy Litwin
    21.02.2025
    Біёлаг, дзякуй! Класны каментар пра белпапсовыя гурты на белмове. Сёння адзначалі ДН ва ўкраінскім рэстаране "Шо?" ў Тэль-Авіве. І ў чарговы раз здзівіўся якая якасная ў іх папса, і якая ў белых р. бляклая, але з тупым пафасам. І вось добра што не я адзін гэта бачу, камент моцна парадаваў
  • Лухта
    21.02.2025
    Біёлаг, Ніхто не замінае музыкам ствараць, а слухачам слухаць сваё. Сёньня распаўсюд ідзе праз інтэрнэт і большасьць прыбытка таксама.
  • Проста жыхар
    22.02.2025
    Біёлаг, Вольскі, Міхалок, Вайцюшкевіч і іншыя мастадонты беларускай эстрады таксама ў розныя часы рабілі песні на вершы Купалы, Караткевіча, Багдановіча і г.д., таму не лічу, што гэта паказчык дэградацыі сучасных творцаў.
  • Біёлаг
    21.02.2025
    Gorliwy Litwin, "Ляпіс Трубяцкой" радзіў групу "Лепрыконсы", група "Лепрыконсы" радзіла групу "Дразды". Неперарываюшчаяся традыцыя!
  • алег
    21.02.2025
    Koob, Val, Цмок, Angst, Dah, Lear, Vankok
  • Проста жыхар
    21.02.2025
    алег, так, але гэта ўжо даволі вядомыя выканаўцы з немалой дыскаграфіяй, таму не зусім "новая хваля".
  • Q-Q
    21.02.2025
    алег, дзякуй вялікі!

    Столькі годнага. Нават шкада, што мала хто слухае на пляцоўках. Мабыць, як і я, ніхто іх ня ведае.
  • ::
    21.02.2025
    Прыемна, жыве беларуская мова.
  • Mihas'
    22.02.2025
    Сож - надзея беларускай зімовай хвалі
    https://youtu.be/QyLY2TYlEOQ?si=gJJXPzo46_YR20Ww
  • Фанатка
    22.02.2025
    А я ў захапленні ад Сheеv. Які талент, які дыямант Беларусы як нацыя згубілі! Ну я, як жанчына, яшчэ адзначу яго знешнюю прывабнасць, харызму. Крыўдна, сумна, але ж рэчаіснасць: сваю творчасць ен робіць 99% не на роднай мове. Шукайце на ютуб.
  • Оттуда
    23.02.2025
    Chem забыли упомянуть. Потрясающее дарк-электро на белорусском.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць